16 чэрвеня, а 18 гадзіне, каля Дома Элізы Ажэшкі (вул. Ажэшкі, 17) Выс чакае адраджэнне традыцый 1907 года – летні канцерт-баль. Славутыя балы вяртаюцца ў Гродна!

Як і звыш 100 гадоў назад Вас чакаюць старажытныя танцы: паланез, вальсы, кадрылі, полькі. Сваіх гасцей парадуюць музычны, літаратурны і гульнявы салоны, тэатралізаваныя прадстаўленні, чытацкія гурткі, пляцоўкі для маленькіх какетак, фотазоны і шмат іншага.

  Спецыяльныя госці вечара: ДУК “Гродзенская Капела” і струнны квартэт “Музычная палітра” падораць музычны настрой часоў пані Элізы.

  Калектыў экскурсаводаў “Артэль” (г. Друскінінкай, Літва) прадэманструе падрыхтаваную творчую праграму.