Творы Фрыдэрыка Шапэна, Караля Шыманоўскага, Вітальда Лютаслаўскага, Гражыны Бацэвіч зайграе аркестр Камернай філармоніі імя В.Лютаслаўскага з Ломжы.

Аркестр выступіць пад кіраўніцтвам вядомага польскага дырыжора Яна Мілаша Зажыцкага (Jan Miłosz Zarzycki) – прафесара музычнпага ўніверсітэта Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, лаўрэата міжнародных музычных конкурсаў, уладальніка спецыяльнай узнагароды за неацэнныя заслугі ў галіне польскай музычнай культуры.

Арганізатары імпрэзы - Гарадзенская капэла пры падтрымцы Генеральнага Консульства РП у Гродне.

На вечарыну ў Новым замку запрашаюцца ўсе аматары польскай музычнай культуры.