Крыж супраць мяча: Князь Патрык Гарадзенскі

Андрэй Чарнякевіч, Андрэй Вашкевіч. 

Імя кашталяна гарадзенскага замка Давіда, які з мячом у руцэ здолеў абараніць край ад крыжацкіх рэйдаў, добра вядомае. А вось імя іншага князя, які правіў Гародняй у сярэдзіне XIV стагоддзя, сёння забыта. Што праўда, на гэта існуюць свае, асобныя прычыны…

Пра асобу, імя якой захаванае ў гарадзенскім возеры, ды акалічнасці гісторыі раскажуць знаныя гарадзенскія гісторыкі: Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч.

 

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка: Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.