У бліжэйшы гістарычны аўторак у "Цудоўні" наведнікаў чакае сустрэча з вядомым гарадзенскім гісторыкам Аляксандрам Смаленчуком і прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў ""Краёвая ідэя" ў беларускай гісторыі". Цікавы прамоўца, цікавая тэма, цікавая кніга, рэцэнзентамі якой сталі А. Краўцэвіч (Варшаўскі ўніверсітэт) і З. Шыбека (універсітэт Тэль-Авіва). 

“Краёвая ідэя” другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. была ў нечым унікальнай для свайго часу і для земляў “гістарычнай Літвы”, дзе яна нарадзілася. “Краёўцы” спрабавалі выйсці па-за межы дамінантнага ў Цэнтральна й і Усходняй Еўропе этнакультурнага зместу нацыянальнай ідэі. Краёвасць – гэта спроба пашырыць такое разуменне нацыі, якое не дапускала панавання ксенафобіі і варожасці да “іншых” і супрацьстаяла шавінізму, што пашыраўся амаль ва ўсіх нацыянальных рухах рэгіёну і станавіўся свайго роду “візітнай карткай” паміраючай Расейскай імперыі. (с) А.Смалянчук. 

Усе сродкі, выручаныя на прэзентацыі, пойдуць на уратаванне Матвея Забаўскага.


Запрашаем. 

14 сакавіка 2017, 19.00 
В.Траецкая, 14