Прэзентацыя кнігі “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”

"Мюнхгаўзэн і Гародня"

У бліжэйшыя выходныя у рамках грамадскай кампаніі “Наша 500-годнасць” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” Бюргера і Распэ. У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчык Ігар Крэбс і рэдактарка кнігі, а таксама перакладчыца інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута, якія разам з гарадзенцамі ўшануюць вытокі беларускага кнігадруку і раскажуць пра навінкі кнігадруку сучаснага. 

“Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” ў перакладзе Ігара Крэбса — гэта першы поўны беларускі варыянт знакамітай кнігі, і нават тыя, хто добра памятае яе з дзяцінства, змогуць знайсці ў ёй шмат цікавых момантаў, якіх не было ў рускім пералажэнні гісторый барона, якія зрабіў Карней Чукоўскі. 

Наведнікі прэзентацыі змогуць даведацца: 
— пра тое, якім чынам барон Мюнхгаўзэн звязаны з Гародняй; 
— пра тое, як у Беларусі сустрэць жывога нашчадка барона; 
— пра тое, якія стасункі барон меў з Венерай і што рабіў у гарэме султана; 
— пра тое, як тэорыя пазнання І. Канта ўзрывае мядзведзяў і галовы вучоных; 
— пра тое, якое дачыненне барон мае да біблейскага цара Давіда і Шэкспіра; 
— пра тое, што ў аднаго з аўтараў кнігі (а ён быў не адзін) было крымінальнае мінулае; 
— пра тое, якія менавіта песні сыграў адталы паштовы ражок 
і многае, многае іншае. 

Тых, хто ў гэты вясновы суботні вечар дабярэцца да “Цудоўні”, чакаюць віктарыны і конкурсы з прызамі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама дадатковыя літаратурныя знаёмствы з беларускім Франкенштайнам і беларускі Шэрлакам Холмсам і бліц-чытанні беларускіх перакладаў жудаснага Эдгара По, іранічнага Генрыха Гайнэ і чароўнага Джона Кітса. Завітвайце на нашу 500-годную кніжную імпрэзу — сумна там дакладна не будзе!
11сакавіка (субота)
19.00 
В.Траецкая, 14 

+375 33 623 26 16, 
+375 29 104 69 70;

+375 29 264 61 52

Впечатления
(0 оценок)
Обслуживание
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Рецензия

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается : использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Впечатления
0/12
Обслуживание
0/12
Отзыв:

Загрузить фото:
Выбрать
Афиша
Показать
Теги
Показать