Выстава Міраслава Здрайкоўскага “Былі, ёсць, будзем…”.

БЫЛІ. ЁСЦЬ. БУДЗЕМ.

         Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў музеі пачынае працу выстава польскага мастака беларускага паходжання Міраслава Здрайкоўскага “Былі, ёсць, будзем…”.

         Мастак жыве і працуе ў Беластоку. Нарадзіўся ў 1972 г. у Бельску-Падляскім. У родным горадзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання. Наступны этап творчага ўдасканалення – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў у Мінску.

         Міраслаў Здрайкоўскі – аўтар шматлікіх індывідуальных і калектыўных выстаў, ілюстратар вокладак да кніг і дыскаў CD. Усе творчыя пошукі мастака заснаваны на глыбокай адданасці беларускай народнай традыцыі і любові да роднай беларускай мовы.

         Першыя творы да выставы “Былі, ёсць, будзем…” паўсталі пяць гадоў таму. Сваё натхненне для новага цыкла мастак знаходзіць у невычэрпнай народнай крыніцы – у беларускім ручніку. Фармат, кампазіцыя, каларыстыка гэтага цыкла твораў М. Здрайковскага – усё, як на ручніку, толькі намаляванае фарбамі на палатне. На выставе будуць экспанавацца 18 карцін мастака, сярод якіх цешаць вока краявіды Падляшша: “Жніво”, “Поле, “Буслы”, “Вербы”, “Бельск-Падляскі”… І над усім – “Маці Божая Бельск-Падляская”.

         “Быў, ёсць, буду”, – пісаў Уладзімір Караткевіч. За ім жыццесцвярджальна паўтарае Міраслаў Здрайкоўскі: “Былі, ёсць, будзем…”, – даводзячы сваёй творчасцю неўміручасць беларускай народнай традыцыі.

         Спадзяёмся, што выстава зацікавіць усіх неабыякавых да культуры і мастацтва нашага беларуска-польскага памежжа.

 

Уваходны білет на выстаўку “Былі,  Ёсць,  Будзем.”:

• школьнікі – 1 рубель 

• студэнты – 1 рубель 20 капеек

• дарослыя – 1рубель 50 капеек

Экскурсійнае абслугоўванне на выстаўцы “ Былі,  Ёсць,  Будзем.” (група да 25 чалавек) – 8 рублёў.

Гродна, вул. Замкавая, 16. Тэлефоны: 74-02-72, 74-48-89.

www.muzej.by

Впечатления
(0 оценок)
Обслуживание
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Рецензия

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается : использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Впечатления
0/12
Обслуживание
0/12
Отзыв:

Загрузить фото:
Выбрать
Афиша
Показать
Теги
Показать