Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі. І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт. І запытаўся Чорт у Селяніна: “А сам ты хто такі будзеш? На што годны?” Прапанаваў Чорт Селяніну выпрабаваць сябе, моц сваю чалавечую і волю праверыць. Ды не проста так – за грошы. Ці вытрымае Селянін іспыты?

Дзеючыя асобы і выканаўцы:

Селянін –  Аляксандр Луцэнка
Маланка
 –  Ала Лук’янава
Жыд
 – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей КурыленкаУладзімір Капранаў
Чорт
 –  Васіль Мініч

Прэм’ера - 1995 год

Спектакль на беларускай мове
Працягласць 2 гадзіны з антрактам