Фестываль паветраных змеяў традыцыйна ладзіць гродзенскае аматарскае аб’яднанне вывучэння японскай культуры “Геншыкен” пры падтрымцы Цэнтра культуры.

Масавы запуск паветраных змеяў запланаваны на 16 гадзін 1 верасня на беразе Юбілейнага возера з боку старога аэрадрома.

Арганізатары запрашаюць на свята ўсіх ахвотных: запусціць свайго змея зможа кожны.

Актыўныя ўдзельнікі пазмагаюцца за прызы ў намінацыях:

  • Самы прыгожы паветраны змей;
  • Самы вялікі паветраны змей;
  • Змей, які ўзляцеў вышэй за ўсіх;
  • Самы малады ўдзельнік.

Масавы запуск паветраных змеяў ладзіцца ў Гродне пяты год запар.