Прэзентацыя кнігі паэзіі, спевы на вершы з кнігі Міхала Бараноўскага (лідар гурта “Нельга забыць”). 

Запрашаем на прэзентацыю дэбютнага зборніка паэзіі Міхала Бараноўскага "Volumen.1". Аўтар знаёмы многім як лідар гурта "Нельга забыць" – назва пазычаная ў Караткевіча, але і сапраўды, паслухаўшы аднойчы, забыць амаль немагчыма.

Пакуль мы расцем

Карэннем унiз,

А сэрцам цягнемся ўверх,

Яшчэ ёсць шанец застацца жывымi:

Кветкамі па траве.

Яшчэ ёсць шанец застацца жывымі:

Гэта значыць, адчуць, як балiць,

І не забыцца нiколi на тое,

Што нельга нiколi забыць.

У кнізе Міхала - глыбока спавядальныя творы, часта вельмі асабістыя. Аўтар - хутчэй прыхільнік мадэрнісцкай эстэтыкі і стварае шматслойныя, разгалінаваныя вобразы для чытача, спакушанага і ў літаратурных, і ў міфалагічна-біблейскіх алюзіях. Кніга аформленая выдатнай дызайнеркай Ксеніяй Шталенковай.

Далучайцеся да медытатыўных рытмаў паэзіі Міхала Бараноўскага і нырайце ў свет паэтычных вобразаў.

Падчас імпрэзы можна будзе атрымаць аўтограф аўтара, задаць пытанні і канешне паслухаць песні на частку тэкстаў. Будзе моцна.

Тэлефон: (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”)

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.