Пляценне з чароту, лазы - традыцыйнае беларускае рамяство. З 15.00 да 19.00 Таццяна Юрцэвіч (Лунінец), майстар па пляценні з лазы і чароту, будзе дзяліцца сваімі ўмецтвамі ў "Цудоўні", адкажа на ўсе пытанні і дасць карысныя парады.
У праграме 2 майстар-класа: 
* 14.30-16.00 - выраб чаротавых птушачак (дарослым і дзеткам ад 7 год). 
* 16.00-19.00 - асновы пляцення з чароту на прыкладзе вырабу падставак пад гарачае (умоўна для дарослых).
Увесь матэрыял - ад майстра, свае вырабы ўдзельнікі забяруць з сабой.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Запіс па тэлефоне +37533 6232616