Цэнтр гарадскога жыцця Гродна #uCentry запрашае гарадзенцаў усіх узростаў на "Калядную казку пра Казу і Пятра".

"Калядная казка пра Казу і Пятра" - геніяльны музычны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі, які з поспехам ідзе па ўсёй Беларусі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забавы. Вас чакаюць таксама падарункі ад вытворцаў нацыянальнай вопраткі і аксесуараў "Арт-сядзіба" і symbal.by.

Увага!

Спектакль платны:
Кошт квіткоў:
1дарослы з дзіцём - 8 руб.
1 сямейны: тата, мама і ўсе дзеці (свае) - 15 руб.
Рэгістрацыя і замова квіткоў па тэл.: +375 (29) 8689882