16 i 17 снежня ў Гароднi пройдзе мерапрыемства пад назвай «Сваё кiно!». Яго мэта — пазнаёмiць гледачоў з анімацыйнай праграмай i фiльмамi-пераможцамi кiнафестывалю Bulbamovie 2016. Праект будуць прэзентаваць журы конкурсу і аўтары стужак. Пасля прагляду адбудзецца адкрытая дыскусія.

16 снежня 19:00 — Фільмы-пераможцы кінафестывалю Bulbamovie 2016
17 снежня 13:00 — Конкурсная анімацыйная праграма кінафестывалю Bulbamovie 2016

«Bulbamovie» — штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года — ў Варшаве і Мінску.