"Прыйшла Каляда ўвечары, прынясла пірагі ў рэшаце..."
А што гэта за Каляда? Набліжаюцца Каляды - адно з самых вядомых беларускіх святаў, ажно святочны перыяд, напоўнены чаканнем цудаў і радасцю. Пры тым тут так шчыльна пераплятаюцца канфесіі, рэлігіі, гісторыя, традыцыі, сэнсы...З Калядамі і Новым годам віншуюць на шыльдах і ў транспарце, і ўжо хіба ўсе ведаюць, што дзівакі з зоркай, маскамі ды мехам - калядоўшчыкі. А дзеля чаго яны ходзяць вуліцамі, як хадзілі раней, як святкаваць Каляды ў сям'і, чым гэтае свята заўжды было важным, што ўмяшчае святочны перыяд, якія яшчэ назвы мае і якія традыцыі прайшлі да нас праз стагоддзі і больш - ужо і не разабраць, але мы ўсё ж паспрабуем. 
Распавядае Ірына Чарнякевіч — гісторык, этнолаг, выкладчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГДМУ.
Як заўжды, можна дыскутаваць і абмяркоўваць.
Уваход вольны.