Цэнтр гарадскога жыцця Гродна #uCentry запрашае на Паэтычную размову маладосці і сталасці, якая адбудзецца ў Гродне з нагоды Дня нараджэння выдатнай паэткі, гарадзенкі Дануты Бічэль.

Дзень: 01 снежня 2016 года, серада.

Пачатак а 18.30

Тэма: "Адбываюцца цуды..." паэтычная размова маладосці і сталасці. А таксама прэзентацыя кнігі выбраных твораў Дануты Бічэль у серыі "Беларускі кнігазбор"

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (Гродна, вул. Савецкая 3, побач з галерэяй "Крыга"). Уваход вольны.