На опэн-эйры выступяць выканаўцы з Беларусі, Расіі, Нямеччыны і Буратыі.

Найбольш чаканыя замежныя госці да тэматыкі этна падыходзяць нязвыклым для Беларусі чынам. Немцы з гурта Feindrehstar граюць музыку заснаваную на фанку і джазе, з дадаткамі хаўсу і хіп-хопу. Традыцыйна партнёрам фестывалю выступае Goethe Institut у Мінску.

Іншы цікавы гурт – расійскі Theodor Bastard, па стылістыцы блізкі да трып-хопу і іншых эклектычных, паўэлектронных кірункаў.

першыню ў Беларусі выступіць гурт з Буратыі Namgar, які з традыцыйнымі спевамі і інструментамі Сібіры ўжо пабываў не на адным кантыненце.

“Вольнае паветра” гэта таксама адна з рэдкіх магчымасцей пабачыць у Беларусі знакаміты гурт Kriwi, які нядаўна парадаваў слухачоў новым альбомам “Traukamurauka”. Да беларуска-міжнароднага блоку можна аднесці таксама гурт Масуда Талібані Awindar, які спецыялізуецца ў курдскіх і персідскіх песнях.

Аматараў фолку і року парадуе паўакустычным сэтам Re1ikt.

Акрамя музычнай часткі наведнікаў чакае шмат іншых атракцый: турнір па кіданню кароўіх кізякоў, розныя тэматычныя зоны (ёга, капаэйра, кальянная і г.д.).

Інфалінія фестывалю: +375 29 140 80 00

Падрабязную інфармацыю пра фэст (у тым ліку пра даезд) можна знайсці на старонцы shabli.by, а таксама на Facebook і Укантакце

Квіткі можна набыць у касах kvitki.by i ticketpro.by (у тым ліку і ў Гродне).