11 снежня ў зале  Цэнтра культуры, Дзяржынскага,1 адбудзецца прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта Akute "Płastyka".

Новую студыйную працу дыска-дэкаданс  трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: “Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах” – 34mag.net

Запіс альбому доўжыўся 2 гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях “МОСТ”, “Рок за Бобров”, “Басовішча”, Atlas Weekend, Respublica і інш. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам 2 месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by

Прэзентацыя новага альбому ў Гродна  адбудзецца 11 снежня ў зале  Цэнтра культуры, Дзяржынскага,1, разам з гуртом  Аддис Абеба . Пачатак 18:00. Квіткі 14 р. – папярэдне,16р. удзень падзеі
Тэлефон касы 74-17-78.
Інфа: +375 33 3213570

Akute (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як "дыска-дэкаданс". Мова тэкстаў – беларуская.