Адкрыццё кнігарні “Цудоўні”

Адкрыццё кнігарні “Цудоўні”.
Прэзентацыя цікавых выданняў і сустрэча з аўтарамі.

Андрэй Хадановіч, Павал Касцюкевіч, Уладзімір Мацкевіч і вядомыя гарадзенскія музыкі дапамогуць адчыніць кніжную секцыю ў этнакраме “Цудоўня”.

19 лістапада
Вялікая Траецкая, 14 – этнакрама “Цудоўня” (“Крама Ц”)

15.00 – Цягнік “Бадлер–Гародня”:  паэт А. Хадановіч і празаік П. Касцюкевіч
Вядомы паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч прэзентуе сваю новую кнігу вершаў  "Цягнік Чыкага–Токіё", а таксама кнігу вершаў Шарля Бадлера ў перакладзе на нашу мову.

Празаік, перакладчык, першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца Павал Касцюкевіч прэзентуе раман "План Бабарозы".

17.00 – У. Мацкевіч, філосаф і метадолаг.
Прэзентацыя анталогіі беларускага  мыслення “Код прысутнасці”,
зборніка “Цытуй сваё” і іншых выдавецкіх праектаў

Ад невялічкіх цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячаў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стыляў, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год – адны з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 года, Года беларускага мыслення. Паразважаем пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні. Разам з анталогіяй “Код прысутнасці” і зборнікам “Цытуй сваё” будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі, як ўласна аўтарскія выданні, так і супольныя з калегамі з Агенцыі гуманітарных тэхналогій праекты.

Увага! Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік “Цытуй сваё”.

19.00 – Музычна-паэтычны вечар з удзелам вядомых гарадзенскіх музыкаў

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

Уваход вольны.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Впечатления
(0 оценок)
Обслуживание
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Рецензия

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается : использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Впечатления
0/12
Обслуживание
0/12
Отзыв:

Загрузить фото:
Выбрать
Афиша
Показать
Теги
Показать