Горадня медычная. Лекцыя & экскурсія (гісторык Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў)

21 чэрвеня (аўторак) – дзень першы.
Медыялекцыя, расповед.
Месца: В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”, этнакрама “Цудоўня”).
Пачатак: 19.00

22 чэрвеня (серада) – дзень другі. 
Экскурсія (папярэдні запіс).
Месца збору: В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”).
Пачатак: 18.00

Гісторык Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў правядуць старонкамі і мясцінамі гісторыі медыцыны ў Горадні – ад часоў каралевы Боны і да сённяшніх дзён. Першая ў Беларусі аптэка, першая ў Беларусі медычная ВНУ, першая хірургічная аперацыя з дапамогай лазернага абсталявання, першая ў горадзе бальніца пры кляштары Святога Духу, постаці Жылібера, Юпатава, Клейна, Тальгейна і шмат іншых цікавых рэчаў – вядомых, малавядомых і амаль невядомых нам сучасным.

Падрабязнасці па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

 

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.