Алесь Спіцын (Менск). Беларускія зёлкі – хатняя аптэчка

В.Траецкая 16 (“Крама Ц”)
14 чэрвеня – 19.00

Зёлкі - лекавыя расліны, прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Пра тое, як ім карысталіся і як карыстацца нам, раскажа біёлаг Алесь Спіцын (Менск), які шмат гадоў вывучаў тэму зёлак, ў тым ліку па старых крыніцах. Ён распавядзе, калі і якія зёлкі лепш збіраць, як іх найлепш захоўваць, гатаваць, якія зёлкі варта заўжды мець ў сваёй аптэчцы. Пагаворым таксама пра некаторыя хваробы і іх лекаванне, напрыклад, прастуды; можна будзе задаць Алесю вашыя пытанні, пазнаёміцца з ягонай кнігай.

Падрабязнасці ў суполцы vk.com/ziolki_grodna і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

 

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.