3 мая 2016 года галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” праводзяць мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам” – “Летапіс вялікага Подзвігу”.

Месца правядзення – тэрыторыя Новага замка (вул. Замкавая, 20). Пачатак – у 13 00.

Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў і арганізацый горада Гродна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і інш. Удзельнікі мерапрыемства будуць чытаць творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

У праграме:

  • Літаратурна-музычная кампазіцыя “Музы не маўчалі…”;
  • Пазнавальная віктарына “Вялікая Айчынная вайна ў беларускай літаратуры”;
  • Кніжная выстава “Летапіс вялікага Подзвігу”;
  • Фотаэкспазіцыя “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны”;
  • Тэматычная інсталяцыя “Палявая пошта”.

Даведкі па тэл.: 72-34-55, 72-30-08