“13 стагоддзяў гарадзенскіх вуліц
Падарожжа ў дзвюх частках ад экскурсавода Віктара Кірэева

Любіце экскурсіі? Цікавіцеся гісторыяй і горадам? Не патрапілі на Фэст экскурсаводаў або ўжо засумавалі па ім? Незвычайнае падарожжа – у двух частках! – у сённяшні, мінулы і пазамінулы дзень жыцця Горадні прапануе  Віктар Кірэеў, экскурсавод і краязнаўца.

В.Траецкая, 14
4 траўня – 19.00
5 траўня – 18.30

І частка – 4 траўня. Адбудзецца цікавая  інтэрактыўная медыялекцыя пра гісторыю гарадзенскіх вуліц. Уваход вольны. Пачатак - 19.00, месца правядзення – В.Траецкая, 14 (этнакрама “Цудоўня”).

ІІ частка – 5 траўня. Экскурсія па гарадзенскіх вуліцах. Магчымасць у таварыстве экскурсавода ўбачыць жыўцом тое, пра што даведаемся на першай частцы. Запіс – на папярэдняй медыялекцыі або па тэлефоне +375 33 6232616.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”