24 красавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” лялечны тэатрык «Лямцавая батлейка» запрашае вас на прэм’ерны спектаклік “Мама Му ў басейне” паводле кніжкі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Вас чакаюць новыя прыгоды вяселай кароўкі ды яе найлепшага сябра Крумкача. Лялькі і дэкарацыі для спектакля зроблены ў традыцынай для Беларусі тэхніцы валяння з экалагічнага матэрыялу – воўны. Войлак=лямец. Таму тэатрык носіць назву “Лямцавая батлейка”. Гісторыя тэатрыка блізка звязана з гісторыяй серыі кніжак пра Маму Му. Першы спектакль «Мама Му чытае» адбыўся разам з прэзентацыяй аднаіменнай кніжкі.

За тры гады спектаклі пабачылі дзеткі па ўсей Беларусі: у вялікіх гарадах і маленькіх весках, у дзіцячых прытулках і школах, у садках і бібліятэках.

Адметнасць новага спектаклю «Мама Му ў басейне» у тым, што скончыцца ён невялічкім майстар-класам, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць аб цудоўнай сустрэчы. А пачнецца ўсе традыцыйна з моўнай гульні. Весела ды натхняльна! Чытайце кніжкі на роднай мове!

11. 30 — выступ у грэка-каталіцкай парафіі (вул. Гараднічанская,32а) (без майстар-класа)
14.00 – Абласная бібліятэка імя Я. Карскага (вул. Замкавая, 20, чытальная зала на 2-м паверсе)

Паказ арганізаваны сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам.

Уваход вольны!