Спрадвеку людзі часта ўздымалі свой позірк да нябёсаў, імкнучыся знайсці там адказы на самыя патаемныя і сакральныя пытанні. Іх погляды і ўяуленні, непарыўна звязаныя з міфалогіяй, з’яўляліся толькі здагадкай аб тым, што ўтойвае нябесная глыбіня. Шмат часу прайшло, і нарэшце чалавек змог пераадолець зямное прыцягненне, каб даведацца, што знаходзіцца за тым загадкавым блакітам.
Гэтая рэтраспекцыя створана для таго, каб супрацоўнік Акадэміі навукЦімафей Авілін навочна паказаў нам, наколькі ўяуленні нашых продкаў адрозніваліся ад таго, што насамрэч хаваецца за пухнатымі аблокамі. Перад намі паўстануць найцікавейшыя вобразы і паданні зямлі беларускай, якіх мы ніколі не чулі, і якія дбайна збіраліся аўтарам не адзін год у працу “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”.
Кантрасным штрыхом напрыканцы бяседы стане экскурсія па міні-выставе, якая праілюструе першы ў гісторыі чалавецтва палёт ў космас, з моманту якога для нас прайшло ўжо 55 гадоў!
Чакаем Вас 16 красавіка а 16 гадзіне ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі!
Кошт уваходнага квітка – 10 000 руб.