У праграме свята:

  • выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Сучаснае ткацтва Гродзеншчыны”;

11:00-12:00

  • Адкрыццё свята
  • Анімацыйна-рэалістычная дзея “Калі да лёну з паклонам- аддзячыць добра лён”;
  • Дэгустацыя традыцыйнага печыва з ільнянога семя (філіял “Ганчарскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”);
  • Дэманстрацыя калекцый сучасных маладзёжных строяў “Колер абуджэння” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”), “Па расе” (УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайна”), створаных па матывах народнага ткацтва і вышыўкі.

12:00-17:00

Запрашаем на майстар-класы:

  • прадзенне лёну і воўны на калаўроце і верацяне (майстры Зэльвенскага, Воранаўскага, Астравецкага раёнаў);
  • падвойнае ткацтва (майстры Мастоўскага раёна);
  • простае двухнітовае ткацтва (майстры г.п.Рось Ваўкавыскага раёна);
  • выраб габеленаў (Алена Шунейка, г.Гродна; дзіцячы гурток аг.Парэчча Гродзенскага раёна);
  • ткацтва і пляценне паясоў (майстры г.Гродна, Зэльвенскага раёна, удзельнікі народнай студыі “Суквецце талентаў УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі).