“Вусная гісторыя: тэорыя і практыка
ад Беларускага архіва вуснай гісторыі

Трэнінг па зборы, апрацоўцы і рэпрэзентацыі вуснагістарычных крыніц. Ён будзе ўключаць тэарэтычную частку – расповед пра вусную гісторыю, вуснагістарычныя крыніцы, методыку іх збору і апрацоўкі; а таксама практычную – праца з крыніцамі на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі і прыклад інтэрв'ю.

29 сакавіка – 18.30-21.00
30 сакавіка – 18.30-21.00

Вусная гісторыя – гэта ўспаміны сведак часу, найкаштоўнейшая інфармацыя, якая жыве, пакуль існуюць яе носьбіты. Побач з кожным з нас ёсць сталыя людзі, якім ёсць, што сказаць, чаму навучыць, дзякуючы якім ажываюць сухія радкі падручнікаў і хронік і цьмяныя ўспаміны маленства. Трэба толькі ўмець запытаць. Умець запісаць і захаваць. Умець аналізаваць. Навучаць гэтаму сябры праекта Архіў вуснай гісторыі Тацяна Касатая і Аляксей Кайрыс.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.