З 25 сакавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі экспануецца выстава “Узыдзе Сонца веры вясной”.

У хрысціянскім календары першым радасным днём перад доўгачаканай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстова з’яўляецца Вербная нядзеля. “І многія пасцілалі адзежу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вецце з дрэваў і ўсцілалі ім дарогу”. Так віталі ўезд Ісуса Хрыста ў Іерусалім, паводле Евангелля ад Марка, яго сучаснікі.

На выстаўцы свята адлюстравана помнікамі сакральнага мастацтва: абразамі, вышыўкай, гравюрамі, барэльефам, плашчаніцай і антымінсам. Экспанаты паходзяць з фондаў музея гісторыі рэлігіі і храмаў нашага горада: Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, касцёла Маці Божай Анёльскай.

Галоўнае месца займаюць абразы “Уваскрэсенне Хрыстова. Сашэсце ў пекла”, “Уваскрэсенне”. Сашэсце Ісуса Хрыста ў пекла ў евангелістаў прама не апісваецца, існуюць толькі асобныя згадкі аб Яго знаходжанні там. Уваскрэсення Хрыстова не назіраў ніхто, у сувязі з чым абразы “Уваскрэсенне. Сашэсце ў пекла”належаць дасімвалічных выяў. Распаўсюджаны матыў заходняга паходжання – Хрыстос выходзіць ці нават узнімаецца ўверх з адтуліны разбуранай труны, побач знаходзяцца анёлы, воіны падаюць на зямлю або разбягаюцца.

Божай славе Уваскрэслага Госпада адпавядае і асаблівая ўрачыстасць богаслужэння. З апостальскіх часоў Царква праводзіць Пасхальнае набажэнства ўначы. Пасхальныя ўрачыстасці пачынаюцца апоўначы з хрэснага ходу вакол храма з гучным спевам, з харугвамі і ўсяночным богаслужэннем. У экспазіцыі: харугвы, якія належалі Гродзенскаму праваслаўнаму Сафійскаму брацтву.

Святар абвяшчае аб Уваскрэсенні Хрыста і пачынае святочную літургію. Святары ў святочным аблачэнні. На выстаўцы аблачэнне праваслаўнага дыякана, святара, епіскапа, каталіцкага святара, іх колер сімвалізуе радасць і трыумф.

На працягу Велікоднага тыдня ў храмах адпраўляюцца богаслужэнні святарамі, апранутымі ў лепшае святочнае адзенне, з урачыстымі песнапеннямі, малітвамі і звонамі. Чырвонае адзенне, згодна з рускай традыцыяй, носіцца на працягу ўсяго Велікоднага перыяду.

Выстаўка працуе да канца мая.

Музей працуе кожны дзень з 10 да 18 гадзін.

Кантактныя тэлефоны – 74-02-72, 74-48-89.