З 5 сакавіка 2016 г. ў вялікай выставачнай зале Музея гісторыі рэлігііі працуе выстаўка “Ад сініх кветак да кашуль дзетак” (Традыцыі беларускага народнага ткацтва).

Выстаўка распавядае аб асаблівасцях ручнога ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці і апрацоўкі ільну, вырабу ільнянога валакна, нітак, даматканага палатна, ручнікоў, абрусаў, посцілак, дываноў, беларускага традыцыйнага адзення.

У яе экспазіцыі шырока прадстаўлены хатнія прылады - інструменты для апрацоўкі ільну і атрымання ўзорыстых тканін: часалкі, цёрніца, трапло, прасніцы, верацёны, калаўроты , а таксама ўнікальныя, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання вырабы з ільну - ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны.

Асаблівая ўвага надаецца разгляду традыцыйных для тэрыторыі Беларусі тэхнік ткацтва, семантыкі арнамента і гісторыі старажытнейшых сімвалаў, захаваных у кампазіцыі старадаўніх ручнікоў і элементах касцюма, традыцыям выкарыстання ўзорыстых тканін і адзення ў святах і абрадах беларусаў.

Выстаўка “Ад сініх кветак да кашуль дзетак” працуе з 4 сакавіка па 29 мая 2016 г.

Кошт уваходных квіткоў: школьнікі – 15000 рублёў, студэнты – 16000 рублёў, дарослыя – 20000 рублёў.

Уваходны квіток на выставу з інтэрактыўным блокам – 18000 рублёў.

Экскурсійнае абслугоўванне – 60000 рублёў (група да 25 чалавек).

Выстаўка працуе кожны дзень з 10 да 18 гадзін (каса працуе да 17.30)

Кантактны тэлефон – 74-02-72, 74-48-89.