Кінатэтры і штодзённасць: Горадня, міжваенны час. (Таццяна Касатая)

Расповед-прэзентацыя гісторыка і гарадзенкі Таццяны Касатай пра кінатэатры Горадні ў штодзённым жыцці гараджан у міжваенны час.

Этнакрама "Цудоўня", Вялікая Траецкая, 14 ("Крама Ц")
16 лютага, 19.00

Кіно заўсёды вабіла людзей. Напачатку гэта быў навукова-тэхнічны цуд, які хацеў пабачыць кожны. З цягам часу наведванне кінатэатраў ператварылася ў штодзённы рытуал гараджан. Якія кінатэатры наведвалі, хто былі іх уладальнікі, якія кінастужкі глядзелі і як бавілі час гарадзенцы – усё гэта даведаецеся падчас жывога расповеду ад гісторыка Таццяны Касатай. Як заўжды, можна задаваць пытанні і абмяркоўваць свежанабытыя веды.

Уваход - дабрачыннае ахвяраванне на развіццё праекту.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.