5 лютага 2016 г. у 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37) адчыніцца выстаўка “Жывапіс іголкай” майстрыхі-вышывальшчыцы Тамары Уладзіміраўны Шымановіч.

На выстаўцы будзе прадстаўлена 35 вышываных твораў, выкананых у тэхніцы “крыж” і “паўкрыж”. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць працы Т.У. Шымановіч, вышытыя па матывах карцін Жана-Эцьена Ліатара “Шакаладніца”, Леанарда да Вінчы “Мона Ліза”, Рафаэля Санці “Мадонна” і інш. Працы вельмі рэалістычныя і на адлегласці нагадваюць творы жывапісу.

Даведкі па тэлефоне 72 – 16 – 69.