Зміцер Скварчэўскі (Менск). Традыцыйныя зімова-веснавыя святы

Этнакрама “Цудоўня” запрашае на сустрэчу з гісторыкам і даследчыкам этнаграфіі Змітром Скварчэўскім. Ён раскажа пра даўнія традыцыі беларусаў, характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў.

Як вызначалі зіму і вясну? Якія сэнсы нашыя продкі ўкладалі ў святы Грамніцы, Валоссе, Масленіца? Як вылучаліся дні зімовага сонцастаяння і веснавога раўнадзенства, калі адзначаўся старажытны Новы год?

Традыцыйна ў жыцці нашага народа каляндарныя святы займалі надзвычай важнае месца, невыпадкова мы і зараз настолькі адчувальныя да змены прыродных цыклаў, яе перанараджэння! У беларусаў да сёння захавалася ўнікальная, архаічная і жывая, адметная ад суседзяў каляндарную абраднасць.

На сустрэчы пойдзе размова пра характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на блізкіх святах канца зімы (люты) і пачатку вясны (сакавік).

Падрабязнасці ў суполцы vk.com/nar_sviaty і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.