Часопiс “Дзеяслоў” запрашае адразу на дзве імпрэзы.

У межах сустрэч - прэзентацыя паэтычнага зборніка Наталлi Русецкай «Каштаны
ў кішэнях», выступы барда Таццяны Беланогай і паэткі Алы Петрушкевіч, а
таксама прэзентацыя свежых нумароў часопіса з удзелам Анатоля Брусевіча і
Анатоля Івашчанкі.

Першая імпрэза адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча (Гародня, вул. 1
Мая, 10). Пачатак а 16:00.

Другая - у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гародня, вул.
Акадэмічная, 2). Пачатак а 18:30.