Выстаўка “Промыслы і рамёствы Панямоння”, створаная на аснове этнаграфічных калекцый Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Прадстаўленыя на выстаўцы экспанаты пазнаёмяць наведвальнікаў са здабыўнымі промысламі (збіральніцтвам, рыбалоўствам, пчалярствам) і традыцыйнымі рамёствамі Панямоння (ганчарствам, кавальствам, ткацтвам, вышыўкай, пляценнем і інш.). На выстаўцы праводзіцца тэматычны занятак “У казачнай краіне сялянскіх рамёстваў”, які можна замовіць па тэлефоне  72-16-69.