Сярод прадметаў часоў Старажытнага Егіпта вылучаюцца скульптуры – галава царыцы Хатшэпсут (XV ст. да.н.э.), галава прынцэсы Мерытатон (XIV ст.да н.э.). Разам з тым, звяртаюць на сябе ўвагу і старажытнасці антычнага часу: мармуровыя фрагменты саркафагаў часоў Рымскай Імперыі, бюсты Афіны Палады (ІІІ ст. да.н.э.), Актавіяна Аўгуста (І ст.), акцёра ў масцы (ІІ ст.да н.э.).

Выстаўка працуе да сярэдзіны лістапада, разлічана на шырокае кола наведвальнікаў.