На выстаўцы экспануюцца творы сакральнага мастацтва ХVІІ–ХХ стст. з фондаў Музея: кнігі, абразы, сакральны жывапіс, скульптура, літургічныя тканіны, медная пластыка. Большасць з іх створана беларускімі майстрамі..
Сярод экспанатаў выставы ёсць сапраўдныя рарытэты: частка апостальскага рада ўніяцкага іканастаса пачатку ХVIIІ ст. з выявамі Хрыста Збавіцеля і чатырох Евангелістаў, абразы «Дабравешчанне» (ХVIII ст.), «Маці Божая Безаганная з выбранымі святымі» (канец ХVIII ст.), Евангелле (Еўе, 1644 г.) і многае іншае.
Выстаўка мае рэлігіязнаўчы і мастацтвазнаўчы характар і разлічана на шырокае кола наведвальнікаў.
Працуе да сярэдзіны лістапада 2015 года.