Летнія вакацыі паступова завяршаюцца. Кампанія “Будзьма беларусамі!” загадзя рыхтуецца да новага навучальнага года і запрашае абмеркаваць асаблівасці выхавання дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сямейным асяроддзем 6 жніўня ў Гродне.

Як лепш выхоўваць дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сям’ёй: асобна ці разам? Пытанні пра станоўчыя і рызыкоўныя бакі як асобнага, так і супольнага выхавання ў нашым грамадстве актуальныя. Адзінага меркавання няма! Ці патрэбна гендарная і сексуальная адукацыя ў садку?! А ў школе?! Якія традыцыі супольнага і асобнага выхавання мы маем у нашай культуры? І што думаюць пра ўсё  гэта нашыя дзеці!?

У дыскусіі возьмуць удзел:

Ірына Саламаціна (Мінск), кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB.

Наталля Сліж (Гродна) – кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі шляхецкай сям’і, шлюбу ў XVI—XVII стст., грамадска-культурніцкая актывістка.

Аляксандр Tarantino Ждановіч (Мінск),  суўладальнік агенцтва “Таранціны і сыны”, прыхільнік “гуманнага выхавання”.

- Прадстаўнікі Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі:  Ганна Журко (Мінск) – звязовая мінскага звязу Св. Барбары і яе намесніца Наталля БелазераваПавал Раманчук –  намеснік звязовага (Гродна).