Першая вясновая сустрэча Tandem evenings in Hrodna – ужо 25 сакавіка!

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай –  запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Першая вясновая сустрэча адбудзецца 25 сакавіка.

Пачатак у 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63.

Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375336341041 цi +375292920181