16 Лютага ў нядзелю, а 18:30 у Гародні выступіць знакаміты беларускі бард - Андрэй Мельнікаў з праграмай “Гэта МЫ!”, якую складаюць песні з розных перыядаў ягонай творчасці.

У 2020 годзе Андрэй Мельнікаў адзначае сваё 55-годдзе, выступ у Гародні працягне серыю канцэртаў барда для сяброў і неабыякавых людзей.

Прыходзьце, сяброў прыводзьце.Андрэй Мельнікаў – выканаўца аўтарскай песні, літаратар. Заснавальнік фестываляў беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва», «Талькаўскі фэст», «Гэта МЫ».

У творчай скарбонцы барда– больш за два дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.

16 лютага, а 18.30.

Вул. Кірава,3 (Цэнтр Гарадскога Жыцця).Уваход – вужалка (кошт 8р, набыць можна ў этнакраме «Цудоўня»)

+375 33 6232616