19 Кастрычніка (субота) на вул.Кірава, 3 завітае “Вандроўная Кнігарня”. Падчас мерампрыемства госці змогуць сустрэцца з літаратарамі, філосафамі, паслухаць майстар-клас, а таксама набыць кнігі.

Расклад:

14-00 - Вітальнае слова ад гаспадароў “Цудоўні” і гарадзенская прэзентацыя праекту “Вандроўная кнігарня” кіраўнічкі праекта Аляксандры Логвінавай (са слайдамі і мікрааўтобусам) на падворку Этнакрамы “Цудоўня”.  

14-15 Перакладчыца Марыя Пушкіна правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе на прыкладзе “Менскай Трылогіі” Сяргея Пясецкага. У Цэнтры Гарадскога Жыцця “uCentry”.

15-00 – 15-40 Сустрэча з літаратарам і філосафам лаўрэатам Гедройца Ігарам Бабковым.

16-00 – 16-50 Пляцоўка для размовы. “Перакладчык – хлус!” Удзельнікі: Марыя Пушкіна, Аляксандра Логвінава, Ігар Бабкоў, Павал Касцюкевіч.

16-30 – 17-00 Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніг.


19 Кастрычніка, а 14:00.
Вул. Кірава, 3.