Запрашаем на выставу гарадзенскага фатографа Сяргея Саковіча.

Сяргей захапляецца макраздымкай і паказвае страшных жукоў і павукоў мілымі і забаўнымі, а птушак і матылькоў — яшчэ прыгажэйшымі, чым яны нам здаюцца. Сяргей — біёлаг па адукацыі. І макраздымка для яго — гэта яшчэ і спосаб вывучыць жывёл і насякомых.

Уваход вольны.