ПРЭС-РЭЛІЗ
“ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 19/Х/19 У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ”
19 кастрычніка 2019 года ў Гродне ў трэці раз адбудзецца міжнародная
сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках».
Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія
спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпэртуары — полькі, вальсы,
факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае
прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, ня ўмееш — становішся ў кола і
вучышся ад іншых.
 
Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі.
 
Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У
традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба,
барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на
адмысловых музычных пляцоўках.
 
Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмарак майстроў
музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і
калекцыянерамі.
 
Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі
танцамі ды забавамі.
 
Да таго ж, сустрэча дае выдатную магчымасць падняцца на званіцу і больш
даведацца пра гродзенскія званы.
 
Удзельнікам сустрэчы можа стаць кожны. Абавязковая рэгістрацыя.
 
Дзе: Аграсядзіба "Гэлена", Гродзенскі раён, в. Казіміроўка (53°44'43.3"N
23°58'22.1"E)
 
Калі: 19.Х.19,
11:00 — тэматычны шпацыр “Гродзенскія званы”;
14:00 — ярмарак майстроў музычных інструментаў (аграсядзіба “Гелена”, в.
Казіміроўка);
19:00 — ноч танцаў (аграсядзіба “Гелена”, в. Казіміроўка).
«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках